Пазбавіцца ад гэтай валюты рэкамендуюць на працягу двух гадоў.

Дэпутат Дзярждумы ад ЛДПР прапанаваў на разгляд законапраект, які забараняе расейцам захоўванне і выкарыстанне амерыканскіх даляраў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, паведамляе Лента.ру. Міхаіл Дзегцяроў растлумачыў гэта тым, што калі гэтага не зрабіць цяпер, праз некалькі гадоў расейцы, якія захоўваюць свае зберажэнні ў далярах, апынуцца ў становішчы ахвяраў фінансавых пірамід 90-х гадоў.

Законапраект прадугледжвае, што ўсе грамадзяне Расіі павінны ў абавязковым парадку пазбавіцца ад амерыканскай валюты на працягу двух гадоў. Пасля гэтага праваахоўныя органы будуць мець права адбіраць валюту на карысць бюджэту. Праўда, больш ніякага пакарання за незаконны абарот валюты дэпутат Дзегцяроў ня прапанаваў.

Аўтар дакумента асабліва падкрэсліў, што закране гэты закон толькі долараў ЗША. Ні на якую іншую валюту ён распаўсюджвацца не будзе.

У «Адзінай Расеі» ўжо назвалі законапраект папулісцкім і паставіліся да яго досыць скептычна.